Меню
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Деревное ОАО

Деревное ОАО

Выращивание зерновых и зернобобовых культур, рапса. Реализация зерна. Выращивание и разведение КРС. Производство молока.

У Стаўбцоўскім раёне збіраюць багаты ўраджай!

У Стаўбцоўскім раёне збіраюць багаты ўраджай!

У Стаўбцоўскім раёне аграрыі выкарыстоўваюць кожную магчымасць, каб правесці жніво без страт. У ААТ «Дзераўное» ўборачная кампанія ідзе ва ўмовах няўстойлівага надвор'я: пасля некалькіх гадзін працы ў поле нярэдка прыходзяць дажджы, таму механізатары выязджаюць у поле адразу, як толькі дазваляюць умовы.

Жніво ў гаспадарцы пачалося 12 ліпеня з уборкі азімага ячменю. На плошчы 177 гектараў атрымалі сярэднюю ўраджайнасць 49,8 цэнтнера з гектара. Паводле галоўнага агранома Паўла Тарасюка, гэта адзін з лепшых вынікаў за апошнія гады: раней на мясцовых землях збіралі каля 35 цэнтнераў з гектара. Цяпер асноўныя сілы сканцэнтраваны на ўборцы азімага рапсу. За два дні плануецца ўбраць каля 110 гектараў, а ўсяго падчас сёлетняй уборачнай кампаніі неабходна сабраць ураджай з 1815 гектараў збожжавых культур і рапсу.

У гаспадарцы працуюць шэсць камбайнаў, чатыры з якіх задзейнічаны на ўборцы рапсу. Як адзначае Павел Тарасюк, галоўнае цяпер — не хуткасць, а якасць. Пераспелы рапс хутка пачынае абсыпацца, таму кожны дзень прамаруджвання можа прывесці да страт. Сам аграном таксама садзіцца за штурвал камбайна, добра ведаючы асаблівасці ўборкі розных культур не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.

Да жніва традыцыйна далучаюцца прадстаўнікі іншых арганізацый. У кабіне сучаснага камбайна працуе егер Стаўбцоўскага лясгаса Раман Бець. Ён ужо не першы год дапамагае гаспадарцы падчас уборачнай кампаніі. Паводле яго слоў, сённяшні ўраджай рапсу для мясцовых зямель можна лічыць вельмі добрым, таму галоўная задача механізатараў — не дапусціць страт пры ўборцы.

Бесперабойную работу сушыльнага комплексу забяспечваюць маладыя спецыялісты. Аграном і загадчыца склада Валерыя Савіцкая кантралюе прыёмку, сушку і захоўванне зерня. За час жніва на зернесушыльным комплексе ўжо перапрацавалі каля 760 тон азімага ячменю, цяпер сюды паступае рапс. Паводле яе слоў, пры вялікіх аб'ёмах паступлення зерня важна арганізаваць работу так, каб сабраны ўраджай адразу адпраўляўся на сушку і не губляў сваіх якасных паказчыкаў.

Да ўборачнай кампаніі далучыліся і 11 мясцовых школьнікаў. Яны дапамагаюць на таку: падмятаюць, прыбіраюць, перакідваюць зерне. Для многіх гэта не толькі магчымасць зарабіць у летнія канікулы, але і першы вопыт працы. Некаторыя ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй. Так, выпускніца школы Дар'я Цыркіна плануе паступаць на агранома, а дзевяцікласніца Паліна Камароўская марыць працаваць у МНС.

Асаблівую ўвагу падчас жніва ўдзяляюць бяспецы. На палях дзяжураць супрацоўнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія кантралююць пажарную абстаноўку і гатовыя аператыўна адрэагаваць у выпадку ўзгарання тэхнікі або пасеваў.

У ААТ «Дзераўное» адзначаюць, што поспех уборачнай кампаніі залежыць ад зладжанай работы ўсіх — механізатараў, аграномаў, энергетыкаў, работнікаў зернетака, школьнікаў і ратавальнікаў. Пакуль надвор'е застаецца непрадказальным, галоўная задача аграрыяў — выкарыстаць кожную пагодную гадзіну, каб своечасова сабраць вырашчаны ўраджай і захаваць кожнае зерне.

Контактная информация

  • Пн
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    12:00 - 13:00
  • Вт
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    12:00 - 13:00
  • Ср
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    12:00 - 13:00
  • Чт
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    12:00 - 13:00
  • Пт
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    12:00 - 13:00
  • Сб
    Выходной
  • Вс
    Выходной

Герб РБ


Год белорусской женщины


Пятилетка качества


Контактное лицо

Михаил Марьянович
  • Михаил Марьянович
  • Директор
 
 
 
 
 
 
view: